БЕЛ Ł РУС

Танец Мішэль Абамы стаў хітом YouTube — відэа

24.02.2013 / 11:12

Танец, які першая ледзі ЗША Мішэль Абама выканала на шоў «Late Night with Jimmy Fallon», стаў хітом YouTube.

Ролік «Evolution of Mom Dancing» («Эвалюцыя танца мамы») быў апублікаваны ў пятніцу, 22 лютага. Цяпер яго прагледзелі амаль 1,3 мільёна разоў.

На відэа Мішэль Абама і пераапрануты жанчынай комік Джымі Фэлан паказваюць некалькі танцавальных рухаў.

Нумар быў выкананы ў падтрымку кампаніі Мішэль Абамы "Let's Move» («Давайце рухацца»), якая прапагандуе здаровы лад жыцця, у тым ліку правільнае харчаванне і фізічныя нагрузкі.
Мэта кампаніі - барацьба з атлусценнем у амерыканскіх школьнікаў. У сувязі з гэтым Мішэль Абама заклікае бацькоў быць прыкладам для дзяцей і самім весці рухомы лад жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула