БЕЛ Ł РУС

Большая частка Пакістана засталася без святла

25.02.2013 / 09:42

Масавае адключэнне электраэнергіі адбылося ў Пакістане. У ноч на панядзелак у цемры на некалькі гадзін засталася большая частка краіны.

Збой у працы электрастанцыі ў Белуджыстане пацягнуў за сабой цэлую чараду адключэнняў, у тым ліку ў гарадах Ісламабад, Лахор і Пешавар.

Перабоі з электраэнергіяй адбываюцца ў Пакістане часта з-за недастатковага фінансавання гэтай галіны, аднак агульнанацыянальныя адключэнні здараюцца рэдка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула