БЕЛ Ł РУС

Жыхар Барысава забіў знаёмага і здаўся міліцыі

25.02.2013 / 11:00

26-гадовы жыхар Барысаўскага раёна, раней судзімы за крадзяжы, прыйшоў з пакаяннай у мясцовую міліцыю і прызнаўся ў забойстве знаёмага.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, злачынства было ўчынена вечарам 14 лютага ў доме ахвяры, 25-гадовага барысаўца. Пасварыўшыся падчас застолля з гаспадаром дома, падазраваны збіў яго, у выніку чаго апошні памёр. Цела вынес у хлеў і закідаў дровамі.

Цела загінулага знойдзена. Згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад траўматычнага шоку.

Распачата справа па ч. 3 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага). Падазроны затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула