Huawei прэзентавала самы хуткі смартфон у свеце + фота
Кітайская кампанія Huawei прэзентавала новы флагманскі смартфон, які, на яе думку, з'яўляецца самым хуткім смартфонам у свеце.
Новы Ascend P2 створаны на базе аперацыйнай сістэмы Android ад Google. Смартфон мае экран 4'' і 4-ядзерны працэсар.
Кампанія пазіцыянуе новую мадэль як «самую хуткую», бо Ascend P2 забяспечвае больш хуткую загрузку кантэнту, чым іншыя смартфоны.
Паводле даследчай кампаніі IDC, Huawei заняла трэцяе месца на сусветным рынку планшэтаў па выніках продажаў за чацвёрты квартал 2012 года. Першае і другое месцы займаюць Samsung і Apple адпаведна.