БЕЛ Ł РУС

У Мінску грузавік насмерць збіў мужчыну, які выходзіў з трамвая

25.02.2013 / 14:07

Дарожна-транспартнае здарэнне з цяжкімі наступствамі адбылося раніцай 25 лютага ў Мінску.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, прыблізна ў 9.50 кіроўца 1986 года нараджэння на аўтамабілі «МАЗ» на вуліцы Казлова ўчыніў наезд на пешахода-мужчыну, які выйшаў з трамвая на прыпынку «Вуліца Батанічная».

Пешаход ад атрыманых траўм памёр на месцы ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула