БЕЛ Ł РУС

Бенедыкт XVI паскорыў выбары новага папы

25.02.2013 / 16:23

Бі-Бі-Сі

Папа Бенедыкт XVI унёс змены ў закон, які вызначае правілы абрання наступнага пантыфіка. Цяпер канклаву (радзе кардыналаў) не абавязкова чакаць 15 дзён з для запланаванага на 28 лютага адрачэння. Калі яго ўдзельнікі збяруцца ў Рыме раней, то ён можа адбыцца ўжо ў пачатку сакавіка.

У Ватыкане ўдакладнілі, што дакладная дата, калі будзе сабраны канклаў, яшчэ не зацверджана. Каталікам неабходна правесці выбары новага Папы ў бліжэйшы час, бо з 24 сакавіка ў іх пачнецца Вялікі тыдзень, якая завершыцца Вялікаднем 31 сакавіка. У гэты час традыцыйна адбываецца вялікая колькасць набажэнстваў.

З 1996 года ў каталіцкай царквы існавала прадпісанне, згодна з якім канклаў павінен збірацца не раней чым праз 15 дзён пасля таго, як вызваліцца папскі пасад.
У Ватыкане патлумачылі, што гэта правіла стваралася для тых выпадкаў, калі пантыфік памірае, а не калі ён адракаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула