БЕЛ Ł РУС

Будні фатографа НН: люты — неафіцыйны фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

28.02.2013 / 09:16

Сяргей Гудзілін

Беларусы — нацыя закаханых. Жодзіна.

Рэха Дня Святога Валянціна. Да Рэдакцыі — 10 метраў.

Стрыт-арт і беларускі супрэматызм. Жодзіна.

Складаны беларускі выбар: бел-чырвонае, белае і чырвонае. Вы больш любіце з чым?

Ранішні Мінск сустракае сваёй ветлівасцю. 5 лютага.

Самая папулярная мінская абвестка.

Гутарка. Мінск.

Эліта і мае боты — працую на адкрыцці Мінскага кніжнага кірмаша.

Дзесьці недалёка ад Мінск-Арэны

Дом Урада з вакна кватэры Паліны Рэспублікі. Дарэчы, хутка на сайце будзе гутарка з ёй.

Вокны радзільнага аддзялення. Жодзіна.

Апошні снег гэтай зімы ўпрыгожыў выкінутую навагоднюю ялінку.

Мінскі рэтра-стрыт-арт.

Гродна.

Вельмі дзіўны стрыт-арт на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску.

Адзінокі пасажыр чакае свайго аўтобуса на аўтавакзале «Маскоўскі».

Да гэтага кадру верыў, што праца аптэкараў дастаткова простая. Жодзіна.

Жодзінскі стрыт-арт дома для «бюджэтнікаў».

А з вакна рэдакцыі НН ужо і вясну бачна.

А наш відэаддзел рыхтуецца да запісу другога выпуску Пад сталом. Калі не канфіскуюць тэхніку, то новы выпуск можна будзе пабачыць у пятніцу 1 сакавіка.

Мы распачынаем новую рубрыку — Будні фатографа НН.

У штомесячныя справаздачы сюды будуць трапляць фотаздымкі, якія робяццам мімаходам з дапамогай сервісу Instagram. Тут будуць пэўныя выпадковасці, працоўныя будні і проста спантанныя сюжэты з нашага навакольнага асяроддзя. Фармальна — гэта такі міні-блог з карцінкамі за бягучы месяц. Час публікацыі — апошні дзень месяца.

Болей здымкаў у Instagram-акаўнце Сяргея Гудзіліна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула