Расія і Беларусь пакуль не дасягнулі кансэнсусу па паліўным балансе на 2013
Пра гэта паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.
Пытанне паліўнага балансу дзвюх краін абмяркоўвалася 28 лютага на пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ) Саюзнай дзяржавы. У пасяджэнні ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынёй (ГВУ), старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам. Ад расійскага боку сустаршынёй групы з`яўляецца першы
ён павінен быць прадстаўлены групе высокага ўзроўню, кіраўнікам урадаў і кіраўнікам дзяржаў (Расіі і Беларусі)», — цытуе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы агенцтва РІА Новости.«Мінэнерга Расіі ўзяло
тайм-аўт , паколькі цяпер ідуць інтэнсіўныя перамовы з энергетыкамі Беларусі, найбліжэйшым часам павінен быць ужо нейкі вынік,
Як сказаў Рапота, на сёння балансу няма і ён не будзе падпісаны па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі (плануецца 15 сакавіка), паколькі такія дакументы падпісваюцца па выніках Савета міністраў СД.
Паводле яго слоў, на пасяджэнні групы высокага ўзроўню таксама абмяркоўвалася пытанне фінансавання будаўніцтва АЭС у Беларусі.Галоўным чынам разглядаліся пытанні тэхналагічнага характару — крэдытаў, гарантый пад крэдыты. Рапота дадаў, што фінансаванне АЭС праводзіцца і будзе праводзіцца з тым, каб станцыя была пабудавана ў пазначаныя тэрміны.
Нагадаем, перамовы пра пастаўкі нафты ідуць з кастрычніка 2012 года. Беларускі бок настойваў на атрыманні з Расіі 23 млн. тон нафты, Расія ж прапанавала падпісаць баланс у аб`ёме 21 млн. тон.