БЕЛ Ł РУС

Улады Мінска просяць адгукнуцца сваякоў загінулых на вуліцы Пляханава

1.03.2013 / 13:44

Адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска просіць адгукнуцца сваякоў загінулых пры выбуху бытавога газу на вуліцы Пляханава, паведамілі ў раённай адміністрацыі.

Мяркуецца, што пры выбуху загінулі Трушкевіч Зоя Іванаўна (дата нараджэння — 10 мая 1941 года) і Трушкевіч Ігар Міхайлавіч (8 жніўня 1966), зарэгістраваныя ў кватэры 349 па вул. Пляханава, 85.

Кантактныя тэлефоны: 285-13-89, 223-27-28, 223-58-04, 223-93-28.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула