БЕЛ Ł РУС

Як выглядае эмблема Дня Волі – 2013 — фота

2.03.2013 / 17:58

Nashaniva.com

1 сакавіка выяву зацвердзіў аргкамітэт па адзначэнні свята.

На паседжанні аргкамітэта па адзначэнні Дня Волі, што адбылося ў Мінску 1 сакавіка, зацвердзілі канчатковы варыянт графічнай выявы, якая будзе аздабляць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 25 Сакавіка. Пра гэта паведамляе сайт руху «За Свабоду».

Нагадаем, што арганізатары святкавання Дня Волі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне вулічнай акцыі ў нядзелю 24 сакавіка.

Збор запланаваны а 12-й гадзіне каля галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Шэсце плануецца правесці па праспекце Незалежнасці, вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. Там а 14-й гадзіне пачнецца мітынг.

Заяўку падпісалі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэта па стварэніні Партыі БХД і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Асноўнымі лозунгамі сёлетняга Дня Волі будуць «Абарона незалежнасці!» і «Свабода палітвязням!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула