БЕЛ Ł РУС

У Фларыдзе (ЗША) мужчына ў спальні праваліўся пад зямлю: выратавальнікі не змаглі яго знайсці

3.03.2013 / 10:16

Гэты дом знясуць.

Выратавальнікі ў амерыканскім штаце Фларыда спынілі пошукі цела мужчыны, які зваліўся ў правал грунту ў яго ўласнай спальні ў чацвер.

Спецыялісты ўдакладнілі, што глыбіня правалу не вызначаная і выцягнуць цела 37 гадовага Джэфа Буша не ўяўляецца магчымым.

Трагедыя разыгралася ў невялікім горадзе каля Тампы ноччу 28 лютага: з-за правалу грунту пад домам раптам утварылася яма глыбінёй шэсць і дыяметрам дзесяць метраў, у якую і зацягнула мужчыну.

Яшчэ пяць чалавек, якія знаходзіліся ў доме, не пацярпелі.

Правалы ў цэнтральнай частцы Фларыды — частая з’ява.
Там шмат падземных карстовых пячор, якія могуць разбурыцца з-за воднай эрозіі і выклікаць прасяданне грунту.

Але звычайна ўтвараюцца толькі неглыбокія варонкі, а выпадкі смерцяў рэдкія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула