БЕЛ Ł РУС

Надзея Скардзіна: «У Сочы за два дні з трох крамаў нас спрабавалі падмануць ў трох»

6.03.2013 / 16:38

Біятланістка зборнай Беларусі абураная становішчам у Сочы, куды каманда прыбыла на 8-ы этап Кубка свету.

«Сочы — горад духоўнасці і дабра! Такім слоганам сустрэў нас горад! За два дні з трох крамаў нас спрабавалі падмануць у трох. На прэтэнзіі адказалі словамі: „А што, вы думалі, у казку трапiлi?“ Цэны на таварах аказваюцца не сапраўдныя, а чэкавы апарат раптам ламаецца і, як потым аказваецца, сума прабітага стала ў 10 разоў больш, чым набытага!

Добра мы, хоць ведаем як разабрацца, а вось бедныя замежнікі, напэўна і не заўважаць, што іх падманулі…

P. s. Застаецца спадзявацца, што гэта ўсяго толькі выключэння з правілаў… І слоган ўсё ж такі вызначае ісціну», — напісала Скардзіна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула