БЕЛ Ł РУС

Расія патрабуе беларускае паліва праз рамонт на тамтэйшых НПЗ

6.03.2013 / 17:29

ЯМ; інф. «Інтэрфакс»

Гэта можа прывесці да памяншэння валютнай выручкі краіны.

Беларускія нафтапрадукты будуць вельмі запатрабаваныя на расійскім рынку ў бліжэйшыя месяцы праз спыненне на планавыя капітальныя рамонты расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
«На час спынення іх прадукцыю плануецца замяшчаць беларускім палівам», — паведаміла крыніца агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Гэта адначасова можа сфармаваць дэфіцыт паліва ва Украіне, а таксама зменшыць пастаўкі ў еўрапейскім накірунку. Валютная выручка краіны ад гэтага можа пацярпець, бо цэны ў Расіі найменшыя ў рэгіёне.

Суразмоўца агенцтва мяркуе, што

расійскі бок можа прадаставіць Беларусі на II квартал 2013 такія ж аб’ёмы імпарту нафты, як і ў I квартале, каб задаволіць попыт на сваім рынку.

Нагадаем, што дамоўленасць аб’ёме імпарту расійскай нафты ў 2013 годзе дагэтуль не заключаная: бакі ўзгаднілі толькі аб’ём паставак на I квартал. Беларусь просіць 23 мільёны тое нафты, Расія хоча даць толькі 18,5 мільёна тон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула