БЕЛ Ł РУС

Домрачава засталася без Крышталёвага глобуса

9.03.2013 / 23:39

Беларуская біятланістка заняла 5-е месца ў спрынтарскай гонцы на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Сочы 9 сакавіка.

Спартоўка адолела дыстанцыю за 25 хвілін 46,9 секунды з адным промахам на агнявых рубяжах (0 +1).

Пераможцай стала полька Магдалена Гвіздон — 25.28,7 (0 +0), другой да фінішу прыйшла славачка Анастасія Кузьміна — 10,2 (1 +0), трэцяй — нарвежка Тура Бергер — 13,7 (0 +1).

Іншыя беларускі занялі наступныя месцы: 32-я Анастасія Дубарэзава — +2.16,4 (0 +2), 53-я Людміла Калінчык — +2.51,6 (1 +1). Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко не фінішавалі.

Усяго стартавалі 95 удзельніц.

Дзякуючы такому зыходу гонкі нарвежка Тура Бергер датэрмінова заваявала Малы Крышталёвы глобус у спрынце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула