БЕЛ Ł РУС

Японія ўпершыню ў свеце здабыла газ з гідрату метану, рыхтуецца пачаць здабычу ў прамысловых маштабах

12.03.2013 / 13:18

Nashaniva.com

Японская дзяржаўная карпарацыя нафты, газу і металаў (JOGMEC) першая ў свеце здолела здабыць газ з гідрату метану на дне акіяна,

паведамляе агенцтва прыродных рэсурсаў і энергіі Японіі.

Першую партыю прыроднага газу атрымалася здабыць з глыбіні 1,3 км на дне акіяна з пакладаў гідрату метану, паведамляе агенцтва. Паводле папярэдніх дадзеных, размешчанае ў Ціхім акіяне на поўдні японскай выспы Хансю радовішча змяшчае запасы гідрату метану, супастаўныя з аб’ёмамі спажывання прыроднага газу ў краіне за 14 гадоў.

Гідрат метану — гэта крышталічнае рэчыва, якое ўзнікае пры нізкіх тэмпературах і пад ціскам, уяўляе сабой сумесь малекул вады і метану. У прыродзе ён сустракаецца пад пластом вечнай мерзлаты або глыбока на акіянскім дне. Навукоўцы лічаць, што запасы гэтага віду сыравіны ў Японіі складаюць каля 7 трлн кубаметраў.

Агенцтва прыродных рэсурсаў і энергіі разлічвае, што цягам пяці гадоў можа быць пачатая здабыча газу ў прамысловых маштабах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула