БЕЛ Ł РУС

БАТЭ згуляў унічыю з клубам 4-га іспанскага дывізіёна

12.03.2013 / 15:26

nn.by

На зборы ў Іспаніі барысаўскі БАТЭ правёў чацвёртую гульню. У аўторак, 12 сакавіка, у Ла-Кала-Дэ-Міхасе ён правёў таварыскую гульню з клубам 4-га дывізіёна «Атлетыка Малагуэнье».

Гульня скончылася з лікам 1:1 (гол на рахунку Дзмітрыя Мазалеўскага).

Стартавы склад БАТЭ: Маліньш, Ліхтаровіч, Юрэвіч, Канцавы, Бадаян, Мазалеўскі, Радзькоў (Гайдучык, 26, яго змяніў на 56-й Глеб), Паўлаў (Рудзік, 67), Курловіч, Сівакоў, М. Валадзько.

У трох гульнях да гэтага ў Іспаніі БАТЭ цярпеў паразы (ЦСКА Расія — 0:3, «Русэнборг» Нарвегія — 2:3, «Молдэ» Нарвегія — 0:1).

17 сакавіка ў Мінску, у футбольным манежы, БАТЭ у матчы Суперкубка краіны згуляе з наваполацкім «Нафтанам». Пачатак а 16-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула