БЕЛ Ł РУС

Njet, Molotov!

13.03.2013 / 09:49

Nashaniva.com

13 сакавіка 1940 года скончылася Савецка-фінская вайна, у якой Фінляндыя з неймавернай стойкасцю адстаяла незалежнасць. Нягледзячы на агромную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, саветы не здолелі разбіць фінскую армію, якая абаранялася з розумам. Дзякуючы таму гераізму, сёння Фінляндыя па ўзроўні жыцці бліжэйшая да Швецыі і Даніі, а не да Расіі. Гледзячы на фінаў, разумеем, якой магла б стаць Беларусь, каб раней здабыла незалежнасць.

Песня кабарэ Njet, Molotov! прысвечаная падзеям той вайны. У песні высмейваецца няўдалая спроба акупаваць Фінляндыю. Кпяць з Молатава і ягонага ўльтыматуму фінам. Яго параўноўваюць з расійскім генерал-губернатарам Бобрыкавым, які праводзіў у Фінляндыі ХІХ ст. русіфікацыю (аналагам нашага Мураўёва). За Урал адправім Молатава, палітрукоў, камісараў і петразаводскую шушару, спяваецца ў песні. Першыя выкананні яе на Радыё Хельсінкі ў часе вайны праходзілі ўжывую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула