БЕЛ Ł РУС

Расея патрабуе «Гродна Азот» і МАЗ за кантрабанду растваральнікаў

13.03.2013 / 10:20

МБ

Масква разлічвае атрымаць беларускія прадпрыемствы ў якасці кампенсацыі за страты расейскага бюджэту ад рээкспарту нафты праз Беларусь пад выглядам растваральнікаў. Пра гэта заявіла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца, знаёмая з ходам перамоваў наконт стварэння сумесных прадпрыемстваў на базе МАЗа і «Гродна Азота».

Адзначаецца, што расейцы не чакаюць, што рашэнне ў гэтым пытанні будзе прынятае на сустрэчы так званай Вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы ў Пецярбурзе ў пятніцу.

«Расея ў выніку праблемы з растваральнікамі панесла істотную шкоду. Расейскі бок разумее, што грошай ад Беларусі ён не атрымае, таму гаворка ідзе пра тое, каб беларускі бок стаў больш падатлівым у перамовах па стварэнні сумесных прадпрыемстваў», — сказаў суразмоўца «Інтэрфакса».

11 сакавіка першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка правёў у Маскве перамовы з віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам. У камунікаце беларускага пасольства ў Расіі не гаварылася аб нейкіх прарывах у пытанні аб індыкатыўным балансе паставак нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год.

Між тым менавіта гэтае пытанне, імаверна, было галоўным на перамовах. У снежні 2012 года Беларусь і Расія толькі ўзгаднілі баланс паставак нафты ў Беларусь на I квартал.

Спрэчка ўзнікла пасля таго як Расія выявіла кантрабанду нафту з Расіі пад выглядам растваральнікаў у 2011–2012 гадах. Мінск аспрэчваў факт кантрабанды.

Беларусь цалкам залежыць ад паставак нафты й газу з Расіі як для ўнутраных патрэбаў, так і для перапрацоўкі на экспарт. Даходы ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, — галоўная крыніца валюты для Беларусі.
У адрозненне ад Літвы, Польшчы і Украіны, за 20 гадоў незалежнасці Беларусь не дыверсіфікавала крыніц паставак энэрганосьбітаў.

{POLL#24}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула