БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент не стаў забараняць порна ў інтэрнэце

13.03.2013 / 17:34

За забарону порна прагаласавалі 158 чалавек, а супраць — 368.

Дэпутаты Еўрапарламента на пасяджэнні ў Страсбургу большасцю галасоў адмовіліся прыняць рэзалюцыю, якая заклікае забараніць парнаграфію ў еўрапейскім сегменце інтэрнэту.

Як распавёў супрацоўнік Еўрапарламента, за забарону порна ў Інтэрнэце прагаласавалі 158 чалавек, а супраць — 368.

Дакументам прапаноўвалася таксама ўвесці кантроль і рэгуляваць публікацыю ў еўрапейскіх СМІ фатаграфій голых або напаўголых прадстаўніц прыгожага полу, каб пазбегнуць таго, каб «жанчына выкарыстоўвалася ў камерцыйных мэтах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула