БЕЛ Ł РУС

Часопіс "Паміж" № 6

6.08.2007 / 16:12

Ціна Клыкоўская і ўсе-ўсе-ўсе

Чарговы нумар студэнцкага часопісу.

Выданьне запачаткавалася некалькі гадоў таму ў якасьці супольнага праекту беларускіх інтэлектуалаў—выкладчыкаў Беларускага Калегіюму і студэнтаў аддзяленьня філязофіі і літаратуры, якім традыцыйна апякуецца Валянцін Акудовіч. Шосты нумар часопіса навідавок адрозьніваецца ад папярэдніх — новая генэрацыя выпускнікоў БК адмовілася ад канцэптуалізаці нумару, задаволіўшыся зьмяшчэньнем на вокладцы партрэту свайго гуру ў выкананьні мастачкі Валянціны Лойкі ды насыціўшы часопіс уласнымі ды перакладнымі якаснымі, рызыкоўнымі, а часам і правакацыйнымі інтэлектуальна-мастацкімі пошукамі.


Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Зьмесьціву нумару можа пазайздросьціць любая з апошніх перакладніцкіх кніжных "салянак" — філязофія ад Пётры Рудкоўскага і Юрыя Андруховіча, проза Вольгі Такарчук, Тараса Прахаські, Ані Самон, Трумэна Капотэ, а таксама новыя творы Зьмітра Смалякова, Глеба Лабадзенкі, Тацяны Беланогай, Сержука Мядзьведзева. Таксама прысутнічаюць на старонках часопіса "ПАМІЖ" імёны і творы аўтараў, дагэтуль невядомых сталым прыхільнікам выданьня і Беларускага Калегіюму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула