БЕЛ Ł РУС

Мадура: Ідэю забальзамаваць Чавэса падалі лідары «некаторых краін». Але, магчыма, не ўдасца

14.03.2013 / 08:55

МБ

Цела прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, які памёр на мінулым тыдні, магчыма, не ўдасца забальзамаваць, заявіў у сераду пераемнік Камандантэ Нікалас Мадура.

«Меркаванні навукоўцаў сведчаць, што гэта будзе досыць цяжка зрабіць, паколькі рашэнне аб гэтым трэба было прымаць значна раней», — цытуе Мадура ІТАР-ТАСС.

«Мы павінны быць адказнымі і абавязаны паведаміць пра гэта народу», — адзначыў Мадура, па словах якога рашэнне аб тым, што цела Чавеса будзе забальзамаванае, было прынята па прапанове лідэраў «некаторых краінаў», якія прыбылі на мінулым тыдні для ўдзелу ў дзяржаўнай цырымоніі развітання з прэзідэнтам.

Мадура растлумачыў, што ў Венесуэлу ўжо прыбылі спецыялісты па бальзамавання з Расіі і Германіі. «Працэс гэты вельмі складаны, мой абавязак паведаміць вам, што, магчыма, яго не ўдасца ажыццявіць», — сказаў Мадура.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула