БЕЛ Ł РУС

Памёр «чырвоны кхмер» Енг Сары — яго вінавацілі ў злачынствах супраць чалавечнасці

14.03.2013 / 09:36

Былы міністр замежных спраў ва ўрадзе «чырвоных кхмераў» Енг Сары памёр у сталіцы Камбоджы ва ўзросце 87 гадоў.

Яго абвінавачвалі ў ваенных злачынствах, генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.

Нябожчык быў шваграм лідара «чырвоных кхмераў» Пол Пота і сузаснавальнікам гэтай мааісцкай арганізацыі.

Абвінавачванні ў адрас экс-міністра адносяцца да падзей 1975–79 гадоў, калі ў краіне, якая насіла тады назву Дэмакратычная Кампучыя, загінула каля 2 мільёнаў чалавек.

Енг Сары быў памілаваны каралём Камбоджы ў 1996 годзе ў рамках дамоўленасцяў аб канчатковай капітуляцыі «чырвоных кхмераў», аднак у чэрвені 2011 года працэс па яго справе аднавіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула