БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» правядзе першы матч 1/8 фіналу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

14.03.2013 / 09:53

Гандбалісты мінскага «Дынама» сёння ўпершыню стартуюць у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

На пляцоўцы мінскага Палаца спорту падапечныя Сяргея Бябешкі ў 19.00 пачалі першы матч 1/8 фіналу з македонскім клубам «Металург» (Скоп’е). Сустрэча ў адказ гэтых камандаў за права гуляць у чвэрцьфінале галоўнага клубнага кантынентальнага турніру адбудзецца 23 сакавіка ў македонскай сталіцы.

На групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў беларуская дружына заняла 3-е месца ў групе D услед за іспанскай «Барселонай» і нямецкім «Берлінам», а іх апаненты фінішавалі другімі ў групе С пасля польскага «Віве».

Восенню 2010 года «Дынама» і «Металург» сустракаліся паміж сабой у кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў у Партугаліі і тады мінчане атрымалі пераканаўчую перамогу 27:21, што дазволіла ім упершыню выйсці ў групавы раўнд гэтага турніру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула