БЕЛ Ł РУС

Часопіс «Arche» атрымаў трэцюю адмову ў рэгістрацыі

14.03.2013 / 13:26

Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара Алесь Пашкевіч.

Па яго словах, нагода для адмовы ў чыноўнікаў з Мінінфармацыі настолькі дробязная, што выглядае надуманай.

«Па фармальных пытаннях! Відавочна, што нас рэгістраваць не збіраюцца, паколькі чапляюцца зусім да драбязы. Вось я толькі што атрымаў ліст, і там гаворыцца, што нейкі нумар тэлефона не ўказаны. Карацей, зноў з-за вельмі дробнага фармальнага парушэння… Падамо яшчэ раз — чаму не? Мы нічога не трацім. Калі яны такую тактыку прынялі, то мы таксама будзем падаваць», — кажа А. Пашкевіч.

***

Праблемы ў «Arche» пачаліся ў верасні. Спярша галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава абвінавацілі ў продажы выдання на прэзентацыі без касавага апарату. Потым на яго лецішчы прайшоў ператрус з канфіскацыяй кніг і часопісаў. Рахункі выдання былі замарожаныя. Булгакаў ад пераследу ўцёк у Літву. Спробы перарэгістраваць «Arche» цягнуцца ўжо амаль паўгода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула