БЕЛ Ł РУС

Невыязны Нявыглас наведаў Вену

14.03.2013 / 22:13

Намесьнік генеральнага сакратара Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) Генадзь Нявыглас выступіў у Вене падчас так званага Дня бяспекі АБСЕ.

На мерапрыемстве, якое адбылося 12 сакавіка, разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння міжнароднай супольнасці з Афганістанам і дзяржавамі Цэнтральнай Азіі. Яно праводзілася па ініцыятыве генеральнага сакратара АБСЕ Ламберта Зан’ера.

Напярэдадні Нявыглас меў сустрэчы з пастаяннымі прадстаўнікамі дзяржаў-сяброў АБСЕ пры Арганізацыі.

Афіцыйныя асобы, якія падпалі пад візавыя санкцыі ЕС, адказныя за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама падтрымліваюць або з’яўляюцца бенефіцыярамі ўлады Лукашэнкі.

Генадзь Нявыглас трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, калі быў на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

У 2008 годзе ён быў адпраўлены ў адстаўку, бо не гарантаваў бяспеку на Дзень незалежнасьці, калі падчас канцэрту 3 ліпеня ў Мінску быў учынены тэракт. У 2011 годзе Лукашэнка прызначыў яго на пасаду намесніка генеральнага сакратара АДКБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула