БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч: Рэалізацыя беларуска-расійскіх праектаў патрабуе вышэйшых палітычных рашэнняў

15.03.2013 / 14:52

Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кіраўніком урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы 15 сакавіка ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга — Стрэльні, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Мясніковіч таксама станоўча ацаніў рост тавараабароту паміж дзвюма краінамі.

Паводле слоў Дзмітрыя Мядзведзева, сённяшняе пасяджэнне ВДС пад старшынствам прэзідэнтаў дзвюх краін — гэта добрая падстава правесці кансультацыі і старшыняў урада, каб «абмеркаваць сённяшні эканамічны і культурна-гуманітарны парадак дня».

Мядзведзеў прапанаваў Мясніковічу «зверыць гадзіннікі», каб падрыхтавацца да абмеркавання праблематыкі з удзелам Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі праходзіць паралельна з сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пасля заканчэння перамоў кіраўнікоў дзяржаў у вузкім фармаце пачнецца пасяджэнне ВДС у пашыраным складзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула