БЕЛ Ł РУС

Культавай спявачцы 1980-х сэксуальнай Сабрыне — 45 гадоў

15.03.2013 / 15:39

Nashaniva.com

Сёння спаўняецца 45 гадоў спявачцы і фотамадэлі Сабрыне (поўнае імя — Сабрына Салерна).

Як піша Вікіпедыя, гэта італьянская спявачка найбольш поўна адлюстроўвае сэксуальнасць, прыгажосць і гарачыню сваёй краіны.

Сабрына нарадзілася 15 сакавіка 1968 ў Генуі, да 1986 года яна ўжо выйграла некалькі конкурсаў прыгажосці, у тым ліку стала Міс Лігурыя (правінцыя Італіі), пасля чаго была запрошаная на тэлебачанне і стала вядомай тэлевядучай на адным з каналаў, які належаў медыямагнату Сільвіё Берлусконі, які ў рэшце рэшт і дапамог ёй прабіцца ў музычны шоц-бізнэс.

У пачатку 1987 года выйшаў першы сінгл Сабрына пад назвай — Sexy Girl,

але сапраўдную папулярнасць спявачцы прынёс яе другі сінгл — летні, гарачы Boys (Summertime Love) які проста кіпеў энергіяй, эротыкай і запалам.

Кліп проста быў шокам на савецкім ТВ у тыя часы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула