БЕЛ Ł РУС

Рэдактар «Нашай Нівы» — сярод пераможцаў прэміі «Беларусь у фокусе 2012»

15.03.2013 / 17:32

Прысутны

Узнагароду атрымаў артыкул пра беларускіх палітвязняў «Не вер, не бойся, не прасі», апублікаваны ў «Зюддойчэ цайтунг» і «Нью-ёрк таймс».

Артыкул атрымаў трэцюю прэмію. Другую прэмію здабыў артыкул француза Ларана Вінат’е «Гісторыя поспеху дыктатуры» з The Global Journal. А пераможцам стаў польскі рэпарцёр, які піша на эканамічную тэматыку. Гэта Міхал Патоцкі з эканамічна-прававой газеты Dziennik Gazeta Prawna.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў пятніцу 15 сакавіка ў прэс-клубе Polska на Кракаўскім прадмесці Варшавы, каля Каралеўскага Замка.

Міжнародны конкурс для журналістаў «Беларусь у фокусе 2012» праводзіўся ўжо другі раз. Удзельнічаць у ім маглі журналісты, якія надрукавалі артыкулы пра Беларусь у замежных (не беларускіх) выданняў. Сярод адзначаных былі таксама матэрыялы з Італіі «Таму мы і збеглі з Беларусі, апошняй дыктатуры Еўропы» (часопіс Io Donna) і Нямеччыны «Прыгожая белая пляма ў сэрцы Еўропы» — журналіста, які праехаў нашу краіну на ровары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула