БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін падпісалі дзесяць дакументаў

15.03.2013 / 20:40

Дванаццаць дакументаў падпісана 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу па выніках пасяджэння вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, паведамляе прэс-служба Крамля.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі 10 дакументаў:

- Пастанова ВДС СД аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2011-2012 гадах;

- Дэкрэт ВДС СД аб бюджэце саюзнай дзяржавы на 2013 год;

- Дэкрэт ВДС СД аб унясенні зменаў у бюджэт саюзнай дзяржавы на 2011 год;

- Дэкрэт ВДС СД аб унясенні зменаў у бюджэт саюзнай дзяржавы на 2012 год;

- Пастанова ВДС СД аб справаздачы савета міністраў СД аб выкананні бюджэту СД за 2010 год;

- Пастанова ВДС СД аб ходзе выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы на 2012-2013 гады;

- Пастанова ВДС СД аб прыярытэтных кірунках далейшага развіцця саюзнай дзяржавы;

- Рэзалюцыю ВДС СД аб ходзе выканання рашэнняў органаў саюзнай дзяржавы;

- Пастанова ВДС СД аб асноўных пытаннях да пасяджэнняў ВДС СД на 2013 год;

- Пастанова ВДС СД аб старшыні Памежнага камітэта саюзнай дзяржавы.

У прысутнасці Пуціна і Лукашэнкі падпісаныя:

- Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы;

- Пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні ў арэнду Беларусі зямельнага ўчастка для размяшчэння гасцявога комплексу пасольства Беларусі ў РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула