БЕЛ Ł РУС

У Аэрапорце сёння былі адмененыя 15 рэйсаў: самалёты сядалі ў Гомелі і Кіеве

15.03.2013 / 20:50

Галоўны аэрапорт краіны закрыты з 12.30.
Так, адменены прылёт рэйсаў з Франкфурта (Lufthansa), Вены (Austrian), Варшавы (LOT), Масквы (Унукава) (Utair Aviation), Рыгі (Air Baltic), Прагі (Czech Airlain), Масквы (Шарамеццева, Aeroflot).
Некаторыя самалёты здзейснілі пасадку на запасным аэрадроме: з Масквы і Стамбула — у Гомельскім аэрапорце; з Рыма, Амстэрдама, Лондана і Парыжа — у Барыспальскім аэрапорце (Кіеў).

Былі адмененыя рэйсы ў Берлін, Стакгольм, Кіеў, Калінінград, Санкт-Пецярбург і тры рэйсы на Маскву (Дамадзедава).

Аэрапорт зачынены да 24:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула