БЕЛ Ł РУС

Затор у раёне Фаніпаля змяншаецца, дазволілі рух па сустрэчнай

16.03.2013 / 1:52

Пасля таго, як спецыялісты МНС выразалі вялікі ўчастак раздзяляльных агароджаў, аўтамабілям дазволілі рух у бок Мінска па свабоднай паласе сустрэчнага напрамку. Трэба аддаць належнае ратавальнікам і супрацоўнікам ДАІ, практычна ўсім жадаючым яны дапамагалі даставаць аўтамабілі з снежнага палону, дзе выштурхвалі ўручную, дзе буксіравалі.

Супрацоўнікі БелТА вярталіся са службовай камандзіроўкі ў Мінск з Брэста, у раёне Фаніпаля патрапілі ў працяглы затор. З 19 гадзіны да гадзіны ночы іх аўтамабіль разам з іншымі быў заблакаваны снегам. Зараз затор працягваюць ліквідоўваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула