БЕЛ Ł РУС

Кіпр спісвае 6-10% з усіх дэпазітаў, толькі ў расіянаў забіраюць 1,5 млрд

16.03.2013 / 16:7

СГ

Укладчыкам з Расіі ў кіпрскіх банках належыць 18,3 млрд даляраў, колькі беларусам — невядома.

Усушка банкаўскіх укладаў была ўмовай аказання краіне дапамогі Еўрасаюза. Кіпр пацярпеў у выніку крызісу ў Грэцыі і вымушаны быў звярнуцца па дапамогу да МВФ і ЕС. Спачатку гаворка ішла пра 17 млрд еўра, але крэдыторы ўрэшце пагадзіліся на 10 млрд, пры ўмове, што рэшту сродкаў знойдуць унутры краіны. З гэтага і ўзнікла гаворка пра абразанне ўсіх вялікіх дэпазітаў і падвышэнне падаткаў.

Інфармацыю пра гэта трымалі ў таямніцы, абвесцілі напярэдадні ўвядзення экстраных захадаў.

У прыватнасці, уводзіцца аднакратны падатак на дэпазіты ў банках краіны. Ён можа быць ужыты адразу пасля адкрыцця крэдытных інстытутаў пасля выхадных. Панядзелак на Кіпры — непрацоўны дзень. Такім чынам, ужо ў аўторак з дэпазітаў, большых за 100 тысяч еўра, спішуць 9,9%, з меншых за 100 тысяч --6.75%. Такая была ўмова дапамогі ад Еўрасаюза і МВФ. Зняць грошы праз электронныя сістэмы ў дадзены момант практычна немагчыма.

Кіпр быў ціхай гаванню для багатыроў з Расіі і Усходняй Еўропы, якія сыходзілі ад падаткаў на радзіме.

Вядома, што ўкладчыкам з Расіі ў кіпрскіх банках належаць дэпазіты на $18,3 млрд. Яны страцяць каля $1,5 млрд за адзін дзень. Грошы на папаўненне бюджэту атрымаюць і з афшорных кампаній. Карпаратыўны падатак павышаны да 12,5%.

Раней, калі ўлады ЕС абмяркоўвалі частковае спісанне сродкаў на дэпазітах у банках Кіпра, эксперты лічылі, што гэта быў элемент ціску на Расію для яе ўключэння ў працэс дапамогі краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула