БЕЛ Ł РУС

МУС абвергла інфармацыю пра затрыманне начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі

16.03.2013 / 18:22

Раней такая інфармацыя з'явілася ў тінтэрнэце.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвергла інфармацыю аб затрыманні начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Уладзіміра Кротава, што з’явілася 16 сакавіка ў інтэрнэце.

Паведамлялася, што высокі міліцэйскі чын затрыманы па крымінальнай справе аб вымагальніцтве.

«16 сакавіка 2013 года ў інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчана паведамленне аб нібыта затрыманні і арышце начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце міліцэйскага ведамства. — Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці».

МУС адзначае, што «распаўсюджванне недакладнай, а часам і лжывай інфармацыі на так званых «апазіцыйных» інтэрнэт-рэсурсах носіць пастаянны характар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула