БЕЛ Ł РУС

Над Беларуссю — бязвоблачнае неба, але ідуць маразы

17.03.2013 / 10:13

nn.by

Цыклон «Хаўер» канчаткова даў пазіцыі, адступіўшы з Беларусі. Над краінай свеціць сонца.

Але ідуць маразы, вецер змяніўся на паўночны, яго парывы істотна зменшыліся. Сёння днём будзе мінус 3–9 градусаў, у заходніх раёнах ад 0 да мінус 2 градусаў.

У Мінску сёння без істотных ападкаў, удзень складзе мінус 4–6 градусаў, уначы на панядзелак апусціцца да мінус 14 градусаў. Удзень у панядзелак будзе да мінус 8.

У Віцебску — да мінус 13. У Брэсце будзе найцяплей, да мінус 2–4, але ўначы таксама слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10.

Мяркуецца, што такое надвор’е пратрымаецца тыдзень, але варта ўлічваць, што больш-менш рэальна прагноз даецца на тры дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула