БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў да канца дня расчысціць снег, а сам паляцеў

17.03.2013 / 16:50

Даручэнне сёння агучыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін на сустрэчы з журналістамі.

«Прэзідэнт, з’язджаючы ў камандзіроўку, даў адпаведнае распараджэнне ўсім органам дзяржаўнай улады аператыўна на працягу светлавога дня правесці работы па расчыстцы дарог, пад’ездаў да ўсіх грамадскіх установаў, а таксама дваровых тэрыторый жылых дамоў, аднаўленню інфраструктуры, —
адзначыў Анатоль Калінін.
— Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў ад яго імя звярнуцца да грамадзян і папрасіць іх прыняць актыўны ўдзел у расчыстцы дваровых і прылеглых тэрыторый».

Пастаўленыя прэзідэнтам задачы будуць выкананы і ўзяты на кантроль урадавай камісіяй, падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Анатоль Калінін зрабіў высновы і па недахопам у пераадоленні наступстваў стыхіі.
Так, на неналежным узроўні была арганізавана работа па абслугоўванні пасажыраў рэйсаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Неаператыўна вялася работа па дастаўцы паліва аўтамабілістам, якія апынуліся ў палоне снежнай стыхіі. Не ўсюды забяспечваўся падвоз гарачага харчавання.
«І самае галоўнае, што, атрымаўшы інфармацыю пра штармавое папярэджанне, аўтамабілісты праігнаравалі гэта і адправіліся ў дарогу, парушалі хуткасны рэжым», — канстатаваў віцэ-прэм’ер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула