БЕЛ Ł РУС

Грабеншчыкоў: «Акварыум» не будзе спыняць канцэрты

18.03.2013 / 17:38

абноўлена ў 17:36

Расійскі рок-гурт «Акварыум» не спыняе канцэртную дзейнасць, як паведамілі раней шэраг СМІ, заявіў яго лідар Барыс Грабеншчыкоў у інтэрв’ю Бі-Бі-Сі.

Як падкрэсліў Грабеншчыкоў, «Акварыум» не спыняе існаванне і будзе працягваць даваць канцэрты, але больш не будзе кантактаваць з журналістамі.

Раней у прэсе з’явіліся ўрыўкі з інтэрв’ю Грабеншчыкова радыёстанцыі «Эхо Петербурга», дзе той сказаў, што музыкі «былі занадта даступныя 23 гады», а цяпер «сыходзяць у партызаны». Гэта заява была вытлумачана некаторымі СМІ як заяву пра спыненне канцэртнай дзейнасці.

***

«Акварыум» быў створаны ў ліпені 1972 г. дзякуючы Грабеншчыкову і яго сябру Анатолю Гуніцкаму. За 40 гадоў існавання гурту калектыў пастаянна мяняўся, што не перашкодзіла плённаму творчаму працэсу — на рахунку «Акварыума» 29 альбомаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула