БЕЛ Ł РУС

Рада ЕЭК прыняла рашэнне павысіць пошліны на ВК-тэлевізары

19.03.2013 / 10:57

Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне аб уніфікацыі ставак увазных мытных пошлін на ВК-тэлевізары з відэазапісвальнай і відэаўзнаўляльнай апаратурай або без яе на ўзроўні 16% ад мытнага кошту, паведаміла прэс-служба ЕЭК.

«Сёння вытворчыя магутнасці вытворцаў тэлевізійнай апаратуры Мытнага саюза загружаны прыкладна на 60%. Увядзенне гэтай меры скіравана на стымуляванне росту такой вытворчасці на тэрыторыі Мытнага саюза і павышэнне канкурэнтаздольнасці адносна тавараў замежнай вытворчасці, — пракаментаваў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. — Паколькі гэтыя тавары маюць падобныя тэхнічныя характарыстыкі, то каб пазбегнуць рызык недакладнага дэкларавання, прынята рашэнне ўстанавіць роўныя памеры ставак увазных мытных пошлін адносна тэлевізараў, якія ўключаюць і не ўключаюць відэазапісвальную і відэаўзнаўляльную апаратуру».

Рашэнне набывае моц пасля заканчэння 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

Зараз увазныя пошліны на тэлевізары з відэаапаратурай складаюць 10%, на тэлевізары без яе — 15% ад кошту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула