Урад Венесуэлы ўзнагародзіў кубінскіх дактароў за лячэнне Чавэса
Урад Венесуэлы ўзнагародзіў групу кубінскіх дактароў, якія з сярэдзіны 2011 года лячылі прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса, што памёр ад раку ў пачатку сакавіка.
Адпаведны ўказ за подпісам выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Нікаласа Мадура быў апублікаваны ў афіцыйнай газеце Венесуэлы.
Медыкам уручылі ордэны «Вызваліцелі і вызваліцельніцы Венесуэлы» першай ступені. Узнагароды былі ўдастоеныя 7 чалавек. Дактары ўзнагароджаныя за «выкананне прафесійнага абавязку, настойлівасць і высокую аддачу» падчас лячэння камандантэ.
Уга Чавэс праходзіў лячэнне на Кубе з чэрвеня 2011 года. Тады яму была зробленая першая аперацыя па выдаленні злаякаснай пухліны. Затым яго аперыравалі яшчэ некалькі разоў. Хірургічнае ўмяшанне суправаджалася курсамі хіміятэрапіі. Уга Чавэс памёр 5 сакавіка 2013 г.