Раскусіла градуснік: чатырохгадовая дзяўчынка атруцілася ў Бабруйску ртуццю
Дзяўчынка пры вымярэнні тэмпературы цела раскусіла шкляную колбу бытавога тэрмометра, праглынуўшы пры гэтым частку ртуці.Дзіця шпіталізавана ў Бабруйскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў аддзяленне дзіцячай хірургіі. Стан дзіцяці ацэньваецца як здавальняючы.
Супрацоўнікамі МНС сабрана 2 г ртуці і праведзена дэмеркурызацыя месца разліву.
-