БЕЛ Ł РУС

Жыхар Віцебска заплаціў за абразу дзяўчыны УКантакце

20.03.2013 / 10:58

У канцы снежня 2012 г. 39-гадовы жыхар абласнога цэнтра пакінуў нецэнзурнае меркаванне пра асобу знаёмай 20-гадовай дзяўчыны на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце.

У адказ дзяўчына зрабіла раздрукоўку старонкі і напісала на крыўдзіцеля заяву ў праваахоўныя органы. Пры правядзенні першапачатковай праверкі міліцыі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні была спынена, аднак затым у ходзе пракурорскага нагляду адноўлена. Факт абразы пацвердзіўся, у тым ліку самім крыўдзіцелем.

За абразу асобы мужчына прыцягнуты да адказнасці з накладаннем штрафу 500 тыс. рублёў па арт. 9.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула