БЕЛ Ł РУС

У Мінску 11-гадовы хлопчык трапіў пад машыну: перабягаў на чырвонае святло

20.03.2013 / 11:39

Раніцай 20 сакавіка ў Мінску пад машыну трапіў 11-гадовы школьнік.

ДТЗ адбылося прыблізна ў 7.55 на вуліцы Ташкенцкай. 54-гадовы кіроўца «Фіята», рухаючыся з боку вуліцы Галадзеда да Убарэвіча, наехаў на хлопчыка на рэгуляваным пешаходным пераходзе.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, паводле словаў кіроўцы і сведкі ДТЗ, школьнік перабягаў дарогу на чырвонае святло.

Хлопчык дастаўлены ў 6-ю гарадскую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені. Магчыма, у яго таксама пералом пляча. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула