БЕЛ Ł РУС

Школьнік паслізнуўся са снежнай гурбы і зваліўся пад колы маршруткі

20.03.2013 / 11:59

Выпадак здарыўся ў Маладзечне.

13-гадовы хлопчык, вучань школы № 8, стаяў на гурбе каля прыпынку па вуліцы Касманаўтаў. Гурба была за два метры ад дарогі, пакрытая наледдзю.

Хлопчык паслізнуўся і зваліўся пад правае кола маршруткі, якая ад’язджала ад прыпынку. Школьніка шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.

Інспекцыя па справах непаўналетніх праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула