БЕЛ Ł РУС

Шляхамі паўстанцаў Каліноўскага: запрашэнне ў вандроўку

20.03.2013 / 12:31

Nashaniva.com

23 сакавіка і 13 красавіка.

Турагенцтва “Дэльфін Груп” пачынае цыкл унікальных вандровак "Шляхамі 1863 года", прысвечаных 150-годдзю паўстання 1863--1864 г. і памяці яго кіраўнікоў -- ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баёў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.
23 сакавіка -- першае падарожжа.

Ён пройдзе па Гродзеншчыне.

Экскурсанты выправяцца з Мінска ў мястэчка Свіслач з былым палацам Тышкевічаў, гімназіяй, дзе вучыліся браты Каліноўскія, пабачаць помнікі Траўгуту і Каліноўскаму, магілу Віктара Каліноўскага, местачковую забудову, падмуркі сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы.
Далей будзе Поразава з касцёлам і царквой ХІХ ст., пахаваннямі паўстанцаў, сядзібай Бутаўт-Андрэйкавічаў, Лыскава, каля якога адбылася бітва паўстанцаў з царскімі войскамі. Тамсама можна агледзець касцёл ХVIII cт., унікальную царкву ў "закапанскім" стылі, магілу Францішка Карпіньскага -- знакамітага паэта эпохі Асветніцтва. Далей -- Магілёўцы змаёнткам Быхаўцаў і Дзяконскіх... І ўсё гэта -- за адзін дзень!

Цана вандроўкі -235 тысяч рублёў

13 красавіка -- выправа на Брэстчыну. Яна пройдзе па месцах бітваў 1863-га.

Удзельнікі пабачаць Мілавіды, месца знакамітай перамогі паўстанцаў над царскімі войскамі, Косава з полем бітвы, пахаваннямі паўстанцаў, "шыбельнай гарой" , палацам Пуслоўскіх, сядзібай-музеем Т.Касцюшкі, касцёлам і царквой ХІХ ст. Далей шлях прывядзе ў Ружаны -- там багата чаго ёсць паглядзець: месца бітвы з царскімі карнікамі, палац Сапегаў, касцёл ХVII ст, царква і кляштар ХVII ст., сінагога... У Ласосіне, куды экскурсія заедзе перад вяртаннем у Мінск, таксама можна будзе пакланіцца месцу бітвы...

Цана вандроўкі – усяго 210 тысяч рублёў.

Запісацца на вандроўку і даведацца падрабязнасці можна і трэба па тэлефоне (29) 7089518, (44) 7104368 (Алесь), або ў суполцы Укантакце.
Спяшайцеся -- колькасць месцаў абмежаваная.

ТАА «Дэльфін Груп», УНП: 191179886

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула