БЕЛ Ł РУС

Велізарны пацук укусіў лідара апазіцыі Паўднёвай Афрыкі

20.03.2013 / 13:23

Хелен Зіле -- лідар апазіцыі Паўднёвай Афрыкі.

Лідар апазіцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Хелен Зіле пацярпела ад нападу велізарнага пацука каля сваёй рэзідэнцыі ў Кейптаўне. Пра гэта яна паведаміла ў сваім акаўнце ў Twitter.

«Толькі што са мной адбылася вельмі дзіўная рэч. Я выйшла па газеты, і каля брамы на мяне накінуўся велізарны пацук, ён укусіў мяне за нагу!» — напісала Зіле. Яна таксама апублікавала фатаграфію ўкушанага пальца.

Паведамленне апазіцыянеркі выклікала бурную рэакцыю ў інтэрнэце,

некаторыя нават пісалі, што пацук мог быць падасланы кіруючай партыяй — Афрыканскім нацыянальным кангрэсам.

Прэс-сакратар Зіле Зак Мбеле пазней напісаў у Twitter, што

калі пацукі пачалі нападаць на людзей у горадзе, то ў краіне сапраўды «сур’ёзныя праблемы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула