БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце з'явілася электронная база спаленых немцамі беларускіх вёсак

20.03.2013 / 15:42

У ёй можна знайсці інфармацыю пра 5445 вёсак.

З нагоды 70-й гадавіны спалення Хатыні Нацыянальны архіў Беларусі разам з Беларускім фондам міра і Расейскім фондам «Гістарычная памяць» падрыхтавалі элекатронную базу дадазеных «Беларускія вёскі спаленыя падчас Вялікай Айчыннай вайны».

База дадзеных пабудавана па алфавітным прынцыпе і складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай ды ілюстрацыйнай. У ёй публікуюцца ўнікальныя матэрыялы: дадзеныя агентурнай выведкі, допыты сведак, дакументы СС і інш.

У базу дадзеных увайшлі звесткі пра населеныя пункты, спаленыя нацыстамі ў 1941–1944 гадах.

Праца па ўдакладненьні спісу, напаўнення базы інфармацыяй працягваецца. Аўтары запрашаюць карыстальнікаў узяць удзел у аднаўленні трагічных старонак у гісторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула