БЕЛ Ł РУС

Жодзіна стаў трэцім па багацці горадам у Беларусі

20.03.2013 / 22:38

Ягор Марціновіч

Гэта адзіны горад краіны, у якім сярэдні заробак у студзені вырас, адразу на $30.

У студзені 2013 сярэдні заробак у Жодзіна склаў $609.
За месяц жыхары горада пабагацелі амаль на $30. І гэта пры тым, што ва ўсіх астатніх гарадах абласнога падпарадкавання і раёнах Беларусі пасля традыцыйнага снежаньскага балявання сталі плаціць менш.

Паводле падлікаў Белстата,

у Мінску ў студзені работнікам у сярэднім было налічана $661, а ў Наваполацку — $648.
Жодзіна ідзе ўслед за імі, апярэджаючы астатнія буйныя населеныя пункты. Найлепшы сярод абласных цэнтраў — Гродна ($535).
Сярод раёнаў па-ранейшаму наперадзе Салігоршчына (уключна з Салігорскам). У студзені тут зараблялі $719.
Услед Мінскі раён ($591) і Мазырскі ($542).
У аўтсайдарах зноў Браслаўшчына ($336).
Трохі лепш сітуацыя ў Свіслацкім ($341) і Слаўгарадскім ($344) раёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула