БЕЛ Ł РУС

Паўднёвая Карэя: На нас напаў ці то Кітай, ці то КНДР

21.03.2013 / 9:52

Паўднёвакарэйскія ўлады заяўляюць, што маштабная хакерская атака, якая спаралізавала ў сераду камп’ютарныя сістэмы буйных банкаў і тэлеканалаў краіны, ішла з Кітая.

Як паведамляе рэгулятар ў сферы камунікацыяў Паўднёвай Карэі, аналіз сітуацыі паказаў, што ўсе шэсць арганізацыяў былі атакаваныя з дапамогай шкоднай праграмы з адной крыніцы.

Рэгулятар таксама паведамляе, што яму пакуль не ўдалося высветліць, хто арганізатар хакерскіх нападаў, аднак у краіне ўжо пачаліся размовы пра тое, што за гэтым можа стаяць Паўночная Карэя.

Адмыслоўцы адзначаюць, што ўлады Паўночнай Карэі часта выкарыстоўваюць кітайскія IP-адрасы, каб замаскіраваць свае кібератакі.

Напярэдадні тэлекампаніі KBS, MBC, YTN паведамілі паліцыі, што іх камп’ютары завіслі і не перазагружаюцца. Банкі Shinhan Bank і Nonghyup заявілі, што іх сеткі таксама пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула