БЕЛ Ł РУС

Мужчына, які знайшоў у бочцы 25 тысяч долараў, атрымаў умоўны тэрмін

21.03.2013 / 10:22

50-гадовы мужчына спакусіўся на іх, калі выконваў дробную працу ў знаёмага ў вёсцы пад Брэстам.

У бочцы са збожжам ён знайшоў пачак долараў і забраў яго. Патраціў толькі адну тысячу долараў — грошы кампенсавала маці. Таму суд пагадзіўся на ўмоўны тэрмін — пяць гадоў зняволення.

Дарэчы, мужчына паспеў адсядзець у следчым ізалятары два з паловай месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула