БЕЛ Ł РУС

Кіпр можа збанкрутаваць: ЕС паставіла тэрмін да панядзелка

21.03.2013 / 16:22

СГ

Спробы кіраўнікоў Кіпра сутыкнуць Еўрасаюз і Расію не мелі поспеху.

Масква адмовілася выдзеліць краіне рэкордны крэдыт пад заставу будучых газавых радовішчаў, што толькі пачынаюць распрацоўвацца вакол вострава. У той жа час Еўрасаюз гатовы заблакаваць фінансаванне кіпрскіх пазык, калі краіна не знойдзе 7 млрд еўра з унутраных крыніц для змяншэння даўгавой нагрузкі. Калі Кіпр адмовіцца ад умоваў ЕС, Еўрапейскі цэнтрабанк гатовы ізаляваць банкаўскую сістэму вострава. У такім выпадку Кіпр вымушаны будзе выйсці з зоны еўра.

Еўрапейскія інстытуты далі Нікасіі час да панядзелка. Раней парламент Кіпра прагаласаваў супраць увядзення разавага секвестра 6—10% усіх грошай, якія ляжаць на востраве на дэпазітах. А менавіта гэта было ўмовай для падтрымкі ад МВФ і Еўрасаюза. Узамен кіпрыёты спрабавалі дабіцца атрымання 17 мільярдаў еўра ад Масквы ці, іншы план, закласці сродкі нацыянальнага пенсійнага фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула