БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўцы гатовыя прадаць «Беларуськалій»

22.03.2013 / 09:58

Nashaniva.com

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка расказаў, што да пакета акцый прыцэньваюцца інвестары з Сінгапура.

«Адна з сінгапурскіх кампаній праяўляе цікавасць да куплі мінарытарнага пакета акцый „Беларуськалія“, — адзначыў першы віцэ-прэм’ер, адказваючы на пытанне агенцтва „Інтэрфакс-Захад“ у пятніцу ў Сінгапуры.

„Мы прынцыпова гатовыя прадаць мінарытарны пакет, але ніхто сёння не кажа аб продажы кантрольнага пакета“, — сказаў У.Сямашка. Калі патэнцыйны інвестар пагаджаецца з тым, што ўвесь пакет акцый каштуе $ 32–35 млрд, то мы гатовыя садзіцца і размаўляць», — заявіў першы віцэ-прэм’ер урада Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула